Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што не пакіне сваю пасаду, нягледзячы на крызіс, звязаны з праслушкай вышэйшых чыноўнікаў, паведамляе Reuters. Пры гэтым кіраўнік кабінета не выключыў магчымасці датэрміновых выбараў, калі насельніцтва не падтрымае ўрад.

wyborcza.pl

wyborcza.pl

Палітычны крызіс у Польшчы выбухнуў пасля таго, як выданне Wprost апублікавала запіс прыватнай размовы кіраўніка Нацыянальнага банка Марэка Бэлькі і міністра ўнутраных спраў Барталамея Сянкевіча.

У ёй Бэлька прапануе ўраду дапамогу пры ўмове, што кіраўнік Мінфіна Яцэк Растоўскі падасць у адстаўку — прытым што Нацбанку паводле закона забаронена ўмешвацца ў палітыку.

Прэс-служба Нацыянальнага банка заявіла, што словы дырэктара вырваныя з кантэксту. Нібыта Бэлька толькі паведаміў, што Мінфін не праяўляе належнага імкнення да супрацоўніцтва. Зараз польская пракуратура праводзіць расследаванне па факце нелегальнай праслухоўкі.

Пры гэтым рэдакцыя Wprost, нягледзячы на патрабаванні супрацоўнікаў сілавых органаў выдаць матэрыялы, адмаўляецца гэта рабіць, спасылаючыся на права журналістаў захоўваць таямніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?