Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў на пасяджэнні ўрада, што ў лагерах для ўкраінскіх бежанцаў павінны быць створаныя камфортныя ўмовы.

«Наша задача — зрабіць усё, каб людзі, якія практычна выйшлі з зоны баявых дзеянняў, пачуваліся разумна, камфортна, пачуваліся ў бяспецы, атрымалі, як мінімум, неабходнае харчаванне, медабслугоўванне», — заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.

Акрамя таго кіраўнік урада паабяцаў выдзеліць Растоўскай вобласці дадаткова 240 млн расійскіх рублёў для кампенсацыі выдаткаў на стварэнне лагераў уцекаоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?