У нядзелю днём на памежны нарад аддзела памежнай службы «Белаводск» недалёка ад населенага пункта Наздроўка (Луганская вобласць) напалі баевікі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы.

Памежнікі прынялі бой і пачалі адбіваць атаку. На дапамогу памежнікам прыбылі вайскоўцы падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны.

«Цяпер сумеснымі намаганнямі працягваецца абясшкоджванне баевікоў», - паведамілі ў ДПС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?