Курс даляра на таргах БВФБ сёння застаўся без зменаў на ўзроўні 10 180 беларускіх. Ужо трэція таргі запар курс даляра ЗША не змяняецца. З пачатку чэрвеня даляр дадаў 90 рублёў (0,89%)

Курс еўра сёння вырас на 10 рублёў да 13 850 беларускіх рублёў. З пачатку месяца еўра вырас на 120 рублёў (0,87%). З пачатку 2014 г. еўра вырас на 720 рублёў (5,48%).

Курс расійскага рубля сёння вырас адразу на 2,5 беларускага і дасягнуў абсалютнага максімуму за ўсю гісторыю таргоў - 299,5 беларускага.

З пачатку чэрвеня расійскі рубель дадаў 8,5 рубля (2,92%), а з пачатку года 9,5 (3,28%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?