Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка мяркуе, што час пераходзіць да «плана В» і спыняць перамір'е.

Тэрарыстычную арганізацыю «ДНР» будуць спрабаваць падымаць да статусу «боку, што ваюе» і рэжым спынення агню, хутчэй за ўсё, працягнуць. Пра гэта паведаміў камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў Facebook.

«Спыненне агню для таго, каб даць час здаць тэрарыстам зброю, плаўна перарастае ў перамовы з тэрарыстамі. З абодвух бакоў на «перамовах» творцы і актыўныя ўдзельнікі старой Украіны — карумпаванай, неэфектыўнай дзяржавы, якая абараняе інтарэсы маленькай купкі злодзеяў і нягоднікаў. Са здзіўленнем і гідлівасцю глядзеў учора на гэтыя перамовы са сцягам ДНР на заднім плане», — піша ён.

Сяменчанка лічыць, што неабходна пераходзіць да «плана В», інакш «усё гэта зборышча будзе пахавана «планам С», аўтарам якога будзе ўкраінскі народ».

«Вельмі спадзяемся на тое, што Вярхоўны галоўнакамандуючы аддасць загад арміі навесці парадкі і вымесці з Данбаса ўсю гэтую нечысць», — рэзюмаваў камандзір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?