Днём 23 чэрвеня ў рагачоўскія РАУС і РАНС паступіла інфармацыя аб тым, што з садаводчага таварыства «Пчолка» пайшоў 73-гадовы пенсіянер і не вярнуўся. Як мяркуецца, мужчына накіраваўся ў лес раніцай 22 чэрвеня. 

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, да пошукаў зніклага былі прыцягнутыя пяць міліцыянераў, тры ратавальнікі, прадстаўнікі лясгасу і мясцовае насельніцтва. 

Каля дзвюх гадзін дня 23 чэрвеня пенсіянера ў лесе ля вёскі Блізняцы знайшоў камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-ратавальнага паста МНС вёскі Зарэчча. Прапаршчык унутранай службы на адпачынку збіраў грыбы.

Сустрэўшы мужчыну, які блукаў больш за суткі па лесе, ратавальнік праінфармаваў пра здарэнне калег.

Стан пенсіянера здавальняючы, у шпіталізацыі ён не мае патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?