Беларусь гатова арганізавана прыняць перасяленцаў з Украіны, прадаставіўшы ім жыллё і месца працы.

president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта сёння ў Барысаве заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў абароннага сектара.

У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся, ці ёсць ахвотныя пераехаць у Беларусь з Украіны і магчымасць іх працаўладкаваць. «Такія людзі ёсць, ахвотных вельмі шмат. Мы адразу ж даручылі пасольству складаць такія спісы,

каб гэта было не хаатычна, як часам адбываецца цяпер у Расіі (там ёсць ужо вялізныя праблемы ў лагерах перасяленцаў і ўцекачоў).

Таму зачыніцца мы ад іх не можам і не павінны: людзі пакутуюць», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«Мы гатовыя прымаць такіх людзей арганізавана. Нам працоўныя рукі патрэбныя. І мы гатовыя іх размяшчаць у розных частках нашай краіны, даць ім дах над галавой і месца працы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?