Пытанне аб павышэнні пенсійнага ўзросту ў Беларусі пакуль не разглядаецца.

president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта сёння ў Барысаве заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў абароннага сектара.

«Людзі не хочуць павышэння пенсійнага ўзросту. Я не магу сёння ісці ўпоперак волі людзей».

«Калі, вядома, сітуацыя ўскладніцца і я як эканаміст буду бачыць, што гэта для краіны дрэнна,

тады я проста вам скажу: ці ў два, або ў тры прыёмы, але давайце на 5 гадоў пенсіі адцягваць.

Але пакуль мы такое пытанне перад сабой не ставім і такую праблему такім чынам вырашаць не збіраемся. Пакуль церпім. Але вельмі цяжка. Калі мы будзем ісці да гэтага, я вам абавязкова сумленна і адкрыта скажу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы не выключыў магчымасці павышэння пенсійнага ўзросту ў будучыні, патлумачыўшы праблему змяненнем суадносін колькасці працуючых людзей да ліку пенсіянераў.

«Таму мы вымушаны трымаць і невысокую пенсію», — адзначыў ён.

«Не ведаю калі, але думаю, што будзе (павышацца пенсійны ўзрост), таму што, напэўна, мы адны засталіся, дзе пенсійны ўзрост — 55 і 60 гадоў», - заўважыў беларускі кіраўнік.

«У нас жанчыны нараджаць не хочуць. Калі ў кожнай сям'і будзе трое дзяцей, мы вырашым усе праблемы», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?