Беларуская спявачка азербайджанскага паходжання Гюнеш Абасава згуляла вяселле ў Турцыі. Яе выбраннік — экс-футбаліст «Галатасарая», трэнер Гекхан Джынгез.
Пра гэта паведамляюць азербайджанскія СМІ са спасылкай на прэс-службу спявачкі.
Вясельная цырымонія прайшла 20 чэрвеня ў Стамбуле. Артыстка ўжо падзялілася радаснай падзеяй у сацсетках і выклала на сваёй старонцы здымкі з імпрэзы.
Гісторыя Гюнеш і Гекхана пачалася ў Інтэрнэце. Яны пазнаёмілася ў Facebook'у. Прычым спявачка не карысталася сецівам з прынцыпу, але па патрабаванні сяброўкі стварыла акаўнт. І, як аказалася, вельмі своечасова, паколькі закаханы ў яе футбаліст, які ўпершыню ўбачыў Гюнеш па тэлебачанні, акурат у гэты час вырашыў адшукаць прыгажуню.
Раней закаханыя сцвярджалі, што застануцца жыць у Мінску пасля вяселля, пры гэтым выбраннік спявачкі, які цяпер жыве на Кіпры, адзначыў, што яму падабаецца Мінск, але пакуль складана сказаць, ці прыжывецца ён у гэтым горадзе. Гюнеш у сваю чаргу прызналася, што калі каханаму беларуская сталіца прыйдзецца не даспадобы, то яна не супраць пераехаць на Кіпр.