У Расіі ў продаж паступіў iPhone c залатым пакрыццём, на якое нанесены партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і тэкст дзяржаўнага гімна.

«Пуціфон», як называюць яго стваральнікі, выраблены італьянскай ювелірнай майстэрняй Perla Penna і распаўсюджваецца пад брэндам Caviar, паведамляе выданне TJournal са спасылкай на прэс-рэліз кампаніі.

Кошт аднаго такога тэлефона складзе каля 4,3 тыс.. даляраў.

Усяго ў продажы паступіць чатыры iPhone 5S, на кожны з якіх нанесены свой парадкавы нумар.

Задняя частка корпуса смартфона пакрыта золатам 18 каратаў, на ёй выгравіраваны партрэт Уладзіміра Пуціна і цытата з гімна Расійскай Федэрацыі.

У кампаніі адзначаюць, што недахопу ў ахвотных купіць эксклюзіўны тэлефон няма. Сярод патэнцыйных пакупнікоў — чыноўнікі-патрыёты і топ-менеджары кампаній.

«Уладзімір Пуцін стаў увасабленнем валявых рашэнняў, амбітнасці, упэўненасці і няўхільна руху наперад», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Caviar.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?