У Мінску 1 жніўня ад 9.00 да 11.00 на ўчастку вуліцы Веры Харужай ад Старавіленскага тракта да вуліцы Чарвякова рух усіх відаў транспарту будзе абмежаваны. Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, гэта звязана з правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць дадзеную інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя, а таксама не паркаваць транспартныя сродкі на названых участках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?