У Данецку тэрарысты абстралялі «Данбас-Арэну» з цяжкай зброі.
Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў кіраўнік інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
«З цяжкага ўзбраення абстраляны спартыўны комплекс «Данбас-Арэна», які з'яўляецца сапраўднай жамчужынай сталіцы Данбаса», — сказаў ён, не ўдакладніўшы ў той жа час ступені прычыненых пашкоджанняў.
Як адзначыў Лысенка, сёння днём тэрарысты ў чарговы раз абстралялі жылыя кварталы Ленінскага, Кіеўскага, Варашылаўскага і Куйбышаўскага раёнаў Данецка, у выніку чаго разбураныя жылыя дамы, а таксама дах і сцены Данецкага краязнаўчага музея.
0
0
0
0
0
0