У расійскіх рэгіёнах пачалося фарміраванне антымайданных дружын, якія разам з праваахоўнымі органамі будуць прадухіляць антыўрадавыя акцыі апазіцыі.

Дружына павінна складацца з 10 чалавек з «дзясятнікам», ён павінен быць наўпрост задзейнічаны на каардынацыю са штатным супрацоўнікам праваахоўнай сістэмы РФ.

Лік дзясяткаў і ступень прыцягнення іх у канкрэтных месцах будзе вызначацца праваахоўнымі структурамі, — гаворыцца ў лістах кіраўніка Антымайданнага савета і прэзідэнта фонду падтрымкі ветэранаў «Отрада» на імя назначаных Расіяй кіраўнікоў Крыма Сяргея Аксёнава і Севастопаля Сяргея Мяняйлава.

Лісты былі дасланыя ўсім кіраўнікам рэгіёнаў, тэрыторыі якіх мяжуюць з Украінай, а таксама кіраўнікам рэгіёнаў цэнтральнай Расіі. У першую чаргу дружыны пачнуць сваю працу ў гэтых суб'ектах, а ў перспектыве — па ўсёй краіне.

У склад дружын ўвойдуць ветэраны праваахоўных органаў. Як пішуць «Известия», дружыны пачнуць сваю працу ўжо з верасня. Эксперты ацэньваюць з'яўленне дружын неадназначна, перасцерагаючы арганізатараў ад перагібаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?