Ноч на панядзелак у Данецку прайшла спакойна, раніцай у горадзе таксама ціха, паведамляе Данецкі гарадскі савет.

Камунальныя службы працуюць у штатным рэжыме. У прыватнасці, грамадскі транспарт рухаецца ў «звычайным рэжыме»: на маршруты выйшлі 40 трамваяў, 70 тралейбусаў і 17 аўтобусаў, паведамляе мэрыя.

Раніцай у Кіраўскім раёне адбылася аварыя на падстанцыі, аднак у прэс-службе не ўдакладняюць, па якіх менавіта прычынах. Энергетыкі ўжо пачалі рамонтныя работы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?