У Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці знайшлі труп грыбніка, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС. 

У цэнтр аператыўнага кіравання Шаркаўшчынскага раённага аддзялення па НС 5 верасня ў 10.20 паступіла паведамленне ад дзяжурнага РАУС, што ў лясным масіве каля вёскі Дзікева 4 верасня пайшоў у лес па грыбы і заблудзіўся мужчына 1935 года нараджэння. Былі арганізаваны пошукі, якія ў 19.30 5 верасня былі спыненыя. 6 верасня пошукі таксама не далі вынікаў, а 7 верасня быў знойдзены труп мужчыны. Па гэтым факце праводзіцца праверка. 

Усяго за выхадныя дні ў лясах Віцебскай вобласці заблудзілася дзевяць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?