Шведскія навукоўцы разабраліся, чым менавіта мёд карысны для здароўя, і якія рэчывы забяспечваюць яго бактэрыцыдныя ўласцівасці.

Гэта ўнікальная група з 13 малочнакіслых бактэрый, якія трапляюць у мёд з мядовага валлячка пчол. Пра новы адкрыцці піша часопіс International Wound Journal.

У лабараторных умовах гэтыя бактэрыі былі выпрабаваныя на некалькіх небяспечных патагенных арганізмах: метыцылін-рэзістэнтным залацістым стафілакоку, сінегнойнай палачцы і ванкаміцінарэзістентным энтэракоку, у ліку іншых. Усе гэтыя мікробы былі знішчаны дзякуючы актыўным злучэнням, што выдзяляюцца малочнакіслымі бактэрыямі.

Потым навукоўцы перайшлі да доследаў па-за сценамі лабараторыі і змазалі свежым мёдам незагойныя раны некалькіх коней (іх уладальнікі беспаспяхова спрабавалі выкарыстаць для лячэння жывёл розныя прэпараты). У выніку ўсе язвы вылечыліся.

На думку даследчыкаў, сакрэт эфектыўнасці мёду — у шырокім дыяпазоне дзеючых рэчываў. «У антыбіётыках звычайна прысутнічае толькі адно такое рэчыва, а 13 малочнакіслых бактэрый здольныя падбіраць патрэбны «кактэйль» у залежнасці ад пагрозы. Шмат мільёнаў гадоў яны абараняюць пчол і іх мёд ад шкодных мікраарганізмаў. Аднак у мёдзе, які прадаецца ў крамах, жывых бактэрый няма, што вельмі моцна аслабляе яго антымікробныя ўласцівасці», — распавёў адзін з аўтараў даследавання Тобіяс Олафсан.

Тым не менш, рэзістэнтнасць хваробатворных бактэрый да антыбіётыкаў, якая няўхільна расце, робіць медыцынскае выкарыстанне «жывога» мёду вельмі актуальным, адзначаюць навукоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?