Адна з прапаноў - замена брытанскага сцяга на папараць — сімвал Новай Зеландыі

Адна з прапаноў - замена брытанскага сцяга на папараць — сімвал Новай Зеландыі

Урад Новай Зеландыі плануе рэферэндум аб дзяржаўным сцягу краіны, паведамляе Fox News. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Джон Кей. Па словах прэм'ера, рэферэндум пройдзе ў 2015 годзе.

Нацыянальная партыя, якую прадстаўляе новазеландскі прэм'ер, перамагла на парламенцкіх выбарах у суботу, набраўшы 48% галасоў выбаршчыкаў. Рэферэндум аб змене сцяга быў адным з пунктаў перадвыбарнай праграмы Кея, гэтая ідэя была вылучана ў сакавіку.

На цяперашнім сцягу Новай Зеландыі, зацверджаным у 1902 годзе, — чатыры чырвоныя зоркі, якія сімвалізуюць сузор'е Паўднёвы крыж, а таксама сцяг Вялікабрытаніі ў верхнім левым куце.

Апаненты гэтага сцяга ўказваюць, па-першае, на залежнасць ад Вялікабрытаніі, а па-другое, на падабенства з аўстралійскім сцягам, з-за чаго іх часта блытаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?