Даследаванне, праведзенае супрацоўнікамі амерыканскага Нацыянальнага інстытута раку, паказала вышэйшы ўзровень смяротнасці сярод тых людзей, якія праводзілі шмат часу седзячы.

Шкода ад сядзення тлумачыцца застоем крыві ў нагах, што выклікае эндатэліяльную дысфункцыю. Пры гэтым парушаецца нармальная праца ўнутранай высцілкі сасудаў і сэрца, адказнай за кантроль артэрыяльнага ціску.

Што рабіць, калі праца ў вас сядзячая? Раз на гадзіну 5 хвілінаў гуляйце, раяць навукоўцы.

Група даследчыкаў з універсітэта Індыяны ў ЗША правяла эксперымент. 12 мужчын з нармальнай вагой цела былі падзеленыя на дзве групы. Першая група бесперапынна сядзела цягам трох гадзін. Другая група тройчы перарывала сваё трохгадзіннае сядзенне павольнымі 5-хвіліннымі прагулкамі (пасля 30 хвілін, 1,5 гадзіны і 2,5 гадзіны сядзення).

Праз тры гадзіны навукоўцы ультрагукам правяралі стан артэрый мужчын.

Артэрыі «сядзельцаў» звузіліся на 50%, а прыліў крыві да ног таксама знізіўся. А вось у прадстаўнікоў другой групы не назіралася значных змен у стане артэрый.

Лепш часцей пераключацца з сядзення на хаджэнне, раяць навукоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?