У Мінску 25 верасня адбылася аварыя, з-за якой без гарачага водазабеспячэння на некалькі гадзін засталіся больш за 200 жылых шматкватэрных дамоў, а таксама дзіцячыя сады і школы, паведамілі ва УМНС па Мінску.

Як растлумачылі ў сталічным упраўленні МНС, у 9.00 у раённай кацельні «Курасоўшчына» РУП «Мінскэнерга» тэхналагічнай абаронай быў адключаны адзін з вадагрэйных катлоў з-за памяншэння ціску сеткавай вады ў трох цепламагістраляў.

Без гарачага водазабеспячэння засталіся мікрараёны Паўднёвы Захад, Малінаўка і Курасоўшчына (423 жылых шматкватэрных дома, 34 садкі і 26 школ). Ужо праз 50 хвілін гарачае водазабеспячэнне мікрараёнаў Паўднёвы Захад і Малінаўка было адноўлена за кошт рэзервовых ліній.

Але ў Курасоўшчыне без гарачай вады амаль 7 гадзін заставаліся 215 жылых шматкватэрных дамоў, 21 садок і 13 школ.

Прычынай адключэння вадагрэйнага катла стаў парыў металічнага калектара дыяметрам 500 мм у кацельні «Курасоўшчына». Для ліквідацыі наступстваў аварыі прыцягваліся сілы Мінскіх цеплавых сетак ДВА «Белэнерга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?