Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні далейшага паглыблення двухбаковых адносінаў, а таксама падрыхтоўкі і правядзення ў Мінску пасяджэнняў савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Асаблівая ўвага была нададзена праблемам далейшага станаўлення і развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. У гэтай сувязі была ў прыватнасці закранутая тэма адначасовай ратыфікацыі Дамовы аб ЕАЭС.

Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі таксама некаторыя актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0