Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала праваабаронца Наста Лойка:

«Ломяцца да Аляксандра Францкевіча дадому, ці можа хто пад'ехаць да яго? Каля метро Уручча», напісала яна, дадаўшы, што некалькі анархістаў забралі яшчэ на днях.

***

Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у маі 2011 года яго асудзілі па гэтак званай справе анархістаў. Францкевіч і яшчэ чацвёра актывістаў анархісцкага руху былі прызнаныя вінаватымі ў злосным хуліганстве і наўмысным знішчэнні маёмасці (правядзенні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Мінабароны ў 2009 годзе, а таксама закідванні бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі пасольства Расіі ў Мінску і будынка цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе). Апрача гэтага, Францкевіч быў прызнаны вінаватым у несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі, камп`ютарным сабатажы і распрацоўцы, выкарыстанні або распаўсюджванні шкодных праграм. Суд прыгаварыў Францкевіча да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 года ён выйшаў на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?