Прэм'ер-міністр Емена Ахмед Авад бен Мубарак абвясціў, што сыходзіць у адстаўку, правёўшы на пасадзе толькі 33 гадзіны.

Ён быў прызначаны на пасаду кіраўніка ўрада ў рамках пагаднення аб мірным урэгуляванні крызісу, аднак шыіцкія мяцежнікі-хаўсіты запярэчылі супраць яго кандыдатуры.

Адзін з лідараў хаўсітаў у тэлезвароце заклікаў да масавых акцый пратэсту і прыгразіў, што яго прыхільнікі прымуць меры, калі прызначэнне адбудзецца.

Мінулыя ўлады Емена — урад на чале з Мухамедам Басіндвай — падалі ў адстаўку ў верасні таксама з-за патрабаванні мяцежнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?