Прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандар Стуб (Кааліцыйная партыя) у праграме BBC «Hard Talk» абвергнуў меркаванне, што Фінляндыя з'яўляецца слабой у адносінах да Расіі і не хоча ў поўнай меры ўдзельнічаць у санкцыйнай палітыцы ЕС, паведамляе yle.fi.

Журналіст Стывен Сакур, у прыватнасці, выказаў здагадку, што слабасць Фінляндыі ў адносінах да Расіі абумоўлена геаграфічным становішчам Фінляндыі, напрыклад, агульнай мяжой у 1300 км. Кіраўнік фінскага ўрада не пагадзіўся з меркаваннем журналіста.

«Я лічу, што Фінляндыя зусім не з'яўляецца слабой. Мы — частка ЕС. Актыўна ўдзельнічаем у санкцыйнай палітыцы ЕС. Мы лічым, што Расія паступіла няправільна. Мы павінны паводзіць сябе прынцыпова ў пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі. У такім сэнсе мы зусім не слабыя», — адказаў Стуб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0