Студэнтам Крымскага індустрыяльна-педагагічнага універсітэта, якія сустрэлі ўкраінскім гімнам прадстаўніка новай улады Уладзіміра Канстанцінава, пагражаюць адлічэннем з ВНУ.
Пра гэта паведаміў журналіст Асман Пашаеў.
«Усіх студэнтаў па фота і відэа ў інтэрнэце ФСБ занесла ў спіс і зараз іх тэрарызуюць, патрабуючы здаць ініцыятараў акцыі. Ім дапамагае выкладчык Мустафа Джыляджы, у кабінеце якога адбываюцца «допыты»…», — напісаў ён.
У каментары «Украінскай праўдзе» ён удакладніў, што студэнтаў дапытваюць ўжо 2 тыдні. «Іх супакойваюць тым, што ніхто не пацерпіць, калі знойдуцца арганізатары», - паведаміў журналіст.





