Жанр: драма, баявік, жахі, містыка
Рэжысёр: Гары Шор
У ролях: Люк Эванс, Сара Гадон, Дамінік Купер, Арт Паркінсан, Чарльз Дэнс, Зак Макгоўн, Тор Крысцьянсан, Дзіярмэйд Мурта.
ЗША, 100 хв.

Малады князь Улад Цэпеш, вядомы як Дракула, сын цмока, ужо 10 гадоў кіруе Валахіяй.

Ён любіць сваю жонку Мірэну і сына Інгераса. Але калі турэцкі султан Мехмед II патрабуе ад князя тысячу хлопчыкаў (у тым ліку і Інгераса), Улад ідзе на вялікую ахвяру. Каб перамагчы турэцкую арду, Дракула звяртаецца да старажытнага зла, якое дае яму страшную сілу: ён становіцца вампірам. І толькі калі ён зможа супрацьстаяць празе чалавечай крыві на працягу 3 дзён, то зноў стане чалавекам.

Фільм прапануе новую інтэрпрэтацыю міфа пра трансільванскага князя Улада III Цэпеша, або Дракулу. Тут прынц Валахіі паўстае асобай, адданай сваёй сям’і і народу. Ён ахвяруе сабой, каб абараніць княства ад туркаў. За рамантызацыяй персанажа хаваюцца шматлікія жорсткасці, якія здзейсніў гістарычны Цэпеш, а вялікая частка стужкі прысвечаная вампірскай тэме. Але змрочная відовішчнасць фільма можа прыцягнуць аматараў містыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?