Першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў мяркуе, што адносінам паміж Расіяй і Украінай нанесены значны ўрон, але лідары дзвюх краін павінны наладзіць дыялог.

У інтэрв'ю «Российской газете» Гарбачоў адзначыў, што на прэзідэнтах Пуціне і Парашэнку ляжыць зараз велізарная адказнасць.

«Яны павінны паказаць прыклад. Трэба знізіць напал запалу. Хто мае рацыю, хто вінаваты — разбярэмся потым. Цяпер галоўнае — наладзіць дыялог па канкрэтных пытаннях. Нармалізаваць жыццё ў раёнах, якія пацярпелі больш за ўсё, пакінуўшы пакуль у баку праблемы статусу і да т.п., — сказаў экс-прэзідэнт СССР.

Пры гэтым, ён заклікаў краіны Захаду адмовіцца ад персанальных санкцый у дачыненні да расийскіх палітыкаў. «Як весці дыялог, калі вы «караеце» людзей, якія прымаюць рашэнні, якія ўплываюць на палітыку? Трэба размаўляць адзін з адным. Гэта аксіёма, якую забыліся зусім дарэмна», - мяркуе Гарбачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?