wyborcza.pl

wyborcza.pl

Акрамя яго арыштаваны таксама юрыст з падвойным грамадзянствам.

Спецслужбы Польшчы затрымалі высокапастаўленага афіцэра, якога падазраюць у шпіянажы, паведаміла міністэрства абароны краіны. Па дадзеных польскіх СМІ, гаворка можа ісці аб шпіянажы на карысць Расіі.

«Міністэрства абароны затрымала польскага афіцэра па падазрэнні ў шпіянажы на карысць замежнай выведкі на аснове доказаў, сабраных контрвыведкай», - гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што аперацыю па затрыманні меркаванага шпіёна праводзілі супрацоўнікі агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Па дадзеных телаканала TVN, ваенны быў затрыманы ў сераду ў будынку міністэрства абароны краіны.

Як паведамляе польская радыёстанцыя Zet, пад варту былі ўзятыя двое мужчын - высокапастаўлены афіцэр міністэрства абароны, а таксама юрыст з падвойным польска-расейскім грамадзянствам. Улады Польшчы пакуль не каментуюць здагадкі пра сувязь затрыманага з Расіяй і абяцаюць даць падрабязнасці пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?