«Прэм'ер-міністр» самаабвешчанай ДНР Аляксандр Захарчанка заявіў, што не прызнае падпісаны напярэдадні прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам закон аб спецыяльным статусе Данбаса.

«Украіна можа прымаць любыя законы, нас яны не датычацца, мы самастойная дзяржава, за незалежнасць якой прагаласавалі яе грамадзяне», — сказаў Захарчанка.

Напярэдадні ўвечары прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей», які ўводзіцца ў гэтым рэгіёне на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?