Уладальніка піцэрыі New York у горадзе Белагорск у Амурскай вобласці абавязалі змяніць «непатрыятычную назву», піша tvrain.ru.

Жыхары Белагорска накіравалі ва ўрад вобласці ліст, у якім яны прасілі «навесці парадак у ліцэнзаванні пунктаў грамадскага харчавання з такой назвай».

«Нас, жыхароў Белагорска, глыбока абурыла адкрыццё ў цэнтры горада піцэрыі з «гучнай» назвай New York, з атрыбутамі сімволікі ЗША (статуі Свабоды і г.д.) у той самы час, калі ЗША ціснуць на Расію санкцыямі. Што, у нас ужо не засталося рускіх назваў для пунктаў грамадскага харчавання?», — казалася ў лісце.

У выніку кіраўніцтва піцэрыі з разуменнем паставілася да сутнасці пытання і змяніла найменне на «Амур Бістро».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0