Аляксандр Лукашэнка мае намер вярнуць паняцце «дармаедства». Аб гэтым ён заявіў 20 кастрычніка на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне.

У адносінах да грамадзян, якія не працуюць і ў былыя часы называліся дармаедамі, МУС ініцыіравала ўвесці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях норму, якая дасць магчымасць прыцягваць іх да адказнасці, у тым ліку і да прымусовага працаўладкавання.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў гэту прапанову. «Хочаце вярнуць паняцце «дармаедства» - вяртайце. Гэта будзе больш зразумела для народа, - сказаў ён. - Не трэба нічога добрага, што было ў савецкія часы зроблена, адкідваць, у тым ліку і тэрміналогію».

«Любымі спосабамі, якія мы ведаем і ўмеем рабіць, трэба прымусіць гэтых людзей працаваць! - падкрэсліў Прэзідэнт. - Да 1 студзеня прыняць меры, каб усе працавалі, прымусіць усіх працаваць!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?