Шведскія вайскоўцы заяўляюць пра спыненне пошукаў у сваіх тэрытарыяльных водах замежнай падводнай лодкі, якая нібыта была некалькі разоў заўважаная непадалёк ад Стакгольма.

На мінулым тыдні шведская прэса паведаміла, што шведы перахапілі сігнал аб дапамозе на рускай мове. Паводле некаторых дадзеных, падводным аб'ектам магла быць расійская падлодка.

Масква катэгарычна адмаўляе дачыненне да таямнічага аб'екта. Расійскія ўлады выказвалі здагадку, што ў шведскіх шхерах магла згубіцца галандская падводная лодка. Галандыя гэтыя здагадкі адкінула.

У сераду Швецыя паведаміла, што прыступае да новай фазы пошуку падводнага аб'екта. Контр-адмірал ВМФ Швецыі Андэрс Грэнстад паведаміў, што ў выпадку выяўлення субмарыны можа быць ўжыта зброя для таго, каб прымусіць яе падняцца на паверхню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?