21 і 22 кастрычніка ў дом пенсіянеркі з Вілейкі двойчы прабраўся раней судзімы жыхар Радашкавічаў.
39-гадовы мужчына раней не раз быў судзімы якраз за такія злачынствы. Ён прыехаў у Вілейку на медагляд, каб уладкавацца на работу.
Захацеў есці і, выламаўшы замок у дзвярах хаты, скраў у пенсіянеркі кілаграм курыных спінак на суму 16 тысяч рублёў.
Назаўтра вярнуўся і скраў два курыныя яйкі.
Заведзена крымінальная справа.
0
0
0
0
0
0