ria.ru

ria.ru

У выпадку прызнання выбараў у «ДНР» і «ЛНР», якія пройдуць 2 лістапада, Еўрасаюз зробіць больш жорсткім санкцыі супраць Расіі. Пра гэта паведамляе газета «Коммерсант» у чацвер, 30 кастрычніка.

Крыніца газеты ў структурах ЕС распавяла, што санкцыі супраць Расіі могуць зрабіць больш жорсткім у тым выпадку, калі Расія прызнае вынікі выбараў у «ДНР» і «ЛНР».

«Гэта прызнанне можа мець негатыўныя наступствы. Правядзенне выбараў 2 лістапада не адпавядае Мінскім пагадненням і ўкраінскаму заканадаўству. Адпаведна, прызнаючы гэтыя выбары легітымнымі, Расія садзейнічае не ўрэгуляванню крызісу, а наадварот — трансфармацыі яго ў замарожаны канфлікт», — распавёў суразмоўца.

На думку Еўрасаюза, прызнанне лістападаўскіх выбараў, якія пройдуць у самаабвешчаных рэспубліках, супярэчыць падпісаным у Мінску дамоўленасцям.

Аднак кіраўнік Міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што выбары ў «ДНР» і «ЛНР» — «адзін з найважнейшых напрамкаў мінскіх дамоўленасцей», дадаўшы да гэтага, што Масква прызнае іх вынікі.

Пастановы аб тэрмінах правядзення выбараў у «Данецкай народнай рэспубліцы» і «Луганскай народнай рэспубліцы» былі быць замацаваны ў сакрэтных пагадненнях да падпісаным у Мінску пагадненнях. Паводле іх, выбары ў самаабвешчаных рэспубліках павінны быць праведзены 7 снежня, а не 2 лістапада, як гэтага дамагаюцца сепаратысты. Прычына - часовы інтэрвал.

Паводле інфармацыі «Коммерсанта», 2 лістапада ў «ДНР» адкрыюцца 364 выбарчыя ўчасткі, а ў «ЛНР» — 95. Прагаласаваць на выбарах можна будзе нават праз інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?