Амерыканскі баксёр Майк Тайсан выказаў жаданне сыграць ролю Атэла ў экранізацыі аднайменнай п'есы Шэкспіра.

Пра гэта ён заявіў на цырымоніі ўручэння штогадовай музычнай прэміі Soul Train Awards ў Лас-Вегасе. Па словах спартсмена, ён пакуль не гатовы працаваць у тэатры, але хацеў бы паспрабаваць свае сілы на тэлебачанні.

«Я не ведаю, якую менавіта ролю я хацеў бы сыграць у Шэкспіра, але Атэла — гэта выклік. Роля складаная, і мне спатрэбіцца шмат чаму навучыцца. Неабходна будзе перш за ўсё папрацаваць над маўленнем», — сказаў Тайсан

Майк Тайсан зняўся больш чым у 55 фільмах, тэлешоу і серыялах. Ва ўсіх карцінах ён граў самога сябе. Сярод самых вядомых работ у кіно і на тэлебачанні — «Як я сустрэў вашу маму», «Хлапечнік у Вегасе» і «Рокі Бальбоа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?