Прагноз цаны на нафту на 2015 год будзе перагледжаны і паніжаны. Пра гэта ў пятніцу, 28 лістапада, заявіў міністр эканамічнага развіцця РФ Аляксей Улюкаеў.

На яго думку, ўчарашняе рашэнне АПЕК, якое абваліла цану нафты, было чаканым. Таксама ён адзначыў, што экспертыза і прагноз у галіне нафтавых цэнаў — справа складаная.

«Вельмі верагодна, што цана будзе бліжэй да $ 80 за барэль, але дакладна не скажа цяпер ніхто, таму мы павінны рыхтавацца да любога развіцця падзей», - распавёў Улюкаеў.

Ён таксама заявіў, што карэкціроўкі прагнозу цэны на нафту варта чакаць. Але на колькі менавіта панізіцца прагноз, міністр удакладняць не стаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?