Падчас свайго афіцыйнага візіту ў Турцыю Папа Францішак заклікаў вернікаў аб'яднацца для барацьбы з баевікамі з радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая дзейнічае ў Сірыі і Іраку.

«Трэба супрацьстаяць шляхам яднання вернікаў фанатызму і фундаменталізму і ірацыянальным асцярогам, якія становяцца прычынай непаразумення і дыскрымінацыі»,— заявіў пантыфік.

Папа выказаўся за неабходнасць ўстанаўлення дыялогу паміж хрысціянамі і мусульманамі. Таксама ён падкрэсліў, што аперацыя міжнароднай кааліцыі, якая змагаецца з «Ісламскай дзяржавай» у Сірыі і Іраку, цалкам апраўданая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?