У лазні гарадскога пасёлка Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці 29 лістапада здарыўся пажар.

Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, інфармацыя аб пажары ў цагляным будынку лазні па вул. Савецкай, 29, паступіла ратавальнікам у 14.34. У выніку пажару былы пашкоджаныя столь і сцены парыльнага памяшкання плошчай 3х5 метраў.

Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (перекал печы). Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?