Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаецца з $316,7 да $277,5 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін і таварныя бензіны складзе $249,7 за 1 т (раней $285 за 1 т), на лёгкія, сярэднія дыстыляты - $183,1 за 1 т ($209 за 1 т). Такая ж стаўка пошліны будзе дзейнічаць адносна бензолу, талуолу, ксілолаў, мазуту, змазачных і іншых масел, адпрацаваных нафтапрадуктаў, нафтавага коксу (акрамя кальцыніраванага) і бітуму.

Пошліна на дызельнае паліва зніжаецца з $205,8 да $180,3 за 1 т, на звадкаваныя вуглевадародныя газы - з $125,8 да $124,8 за 1 т.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся з 1 лістапада. Яны таксама зніжаліся.

Вышэйназваныя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памерах, роўных стаўкам, уведзеным у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?