Вайскоўцы ліванскай арміі затрымалі жонку і аднаго з сыноў кіраўніка джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакра аль-Багдадзі.

Ліванскія ўлады адмовіліся назваць імя і нацыянальнасць затрыманай жанчыны, сказаўшы толькі, што яна можа быць адной з жонак Багдадзі.

Жанчыну і сына затрымалі, калі тыя пераходзілі мяжу з Сірыяй.

Радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава» у апошнія месяцы захапіла кантроль над раёнамі на поўначы і захадзе Ірака і цяпер прасоўваецца на поўнач Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?