Афіцыйны курс даляра на заўтра, 3 снежня, складае 10 820 рублёў.

«Хоум Крэдыт Банк» тым часам прадае даляры па 11 тысяч рублёў, упершыню дасягнутая гэтая псіхалагічная мяжа. Гэта самы нявыгадны курс у краіне, але і астатнія банкі непадалёку.

Напрыклад, у «Беларусбанку» курс продажу даляра ў цэнтральным офісе складае 10 930 рублёў, аднак у некаторых раённых аддзяленнях ён дасягае 10 980 рублёў. За такія грошы, напрыклад, можна набыць ў абменніках Магілёўшчыны — у Хоцімску, Дрыбіне, Глуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?