Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпіша ўказ аб прадастаўленні ўкраінскага грамадзянства тым замежнікам, якія ваююць за Украіну супраць расійскай агрэсіі.
Пра гэта ён заявіў сёння ў Вярхоўнай Радзе, паведамляе Unian.
«Я хачу перадаць прывітанне маім баявым пабрацімам: ваш зварот да прэзідэнта Украіны адносна прадастаўлення ўкраінскага грамадзянства беларусам, расіянам, якія са зброяй у руках разам з вамі абаранялі гонар і незалежнасць дзяржавы… Як я і абяцаў, я падпішу ўказ аб прадастаўленні ім украінскага грамадзянства, яны прайшлі гэта выпрабаванне», — сказаў ён.
Нагадаем, што сярод загінулых у Кіеве ў студзені 2014 г. быў беларус Міхаіл Жызнеўскі. Ён, згодна з законам, не змог атрымаць пасмяротна звання Герой Украіны.
0
0
0
0
0
0