Сёння каля 01:00 у цэнтры Адэсы прагрымеў моцны выбух.

Невядомыя ўзарвалі краму сувеніраў «Патрыёт», якая гандлюе таварамі патрыятычнай накіраванасці, у прыватнасці, вышыванкамі, футболкамі «ПТН ПНХ», украінскай сімволікай і іншым, пішуць украінскія СМІ.

Крама размешчана па вуліцы Малой Арнауцкай 104/106.

У выніку выбуху ў будынку знесла сцяну, а ў бліжэйшых кватэрах і машынах вылецелі шыбы.

Ахвяраў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0