Самалёт авіякампаніі «Аэрафлот» здзейсніў вымушаную пасадку ў Мінску, каб выратаваць пасажыра.

«Самалёт А320 авіякампаніі «Аэрафлот», які ляцеў па маршруце «Шарамеццева — Калінінград», 2 снежня ў 19.37 здзейсніў вымушаную пасадку ў Мінску. Пасажыру пенсійнага ўзросту, які ляцеў з жонкай, стала кепска. Да гэтага мужчына перанёс інсульт»,— распавялі ў РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

Мужчыну разам з жонкай знялі з борта. Першая медыцынская дапамога яму была аказана ў медчастцы аэрапорта. Далей пенсіянер разам з жонкай быў адпраўлены на машыне хуткай дапамогі ў Мінск і шпіталізаваны.

Пасажыры ўвесь гэты час знаходзіліся на борце самалёта. Ім далі гарачае харчаванне, гарбату. У 21.01 самалёт вылецеў у Калінінград.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?