Сірыя заявіла пра гатоўнасць да коштаў на нафту ў раёне 60 даляраў за барэль. Пра гэта паведаміла газета The Wall Street Journal ў сераду, 3 снежня.

Як піша выданне, Саудаўскай Аравіі прыйдзецца адаптавацца ва ўмовах, калі цана барэля нафты дасягне адзнакі ў 60 даляраў за барэль.

Акрамя Саудаўскай Аравіі, па інфармацыі газеты, пры такой цане на нафту выжыць гатовыя і іншыя краіны Персідскага заліва. Як распавёў выданню адзін з нафтавых чыноўнікаў, падзенне цаны нафты ніжэй за 60 даляраў не будзе доўгім.

Саудаўская Аравія — асноўная дзяржава ў Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК), якія на мінулым тыдні дамовіліся не зніжаць тэмпы здабычы нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?