Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта 3 снежня завёў крымінальную справу ў адносінах 36-гадовага раней судзімага жыхара горада.

Яго падазраюць у тым, што падпаліў 40-гадовай жанчыне галаву.

Здарэнне адбылося 2 снежня каля 20 гадзіны ў кватэры 42-гадовага маладзечанца.

Паводле папярэдняй версіі, падазраваны разам з імі выпіваў, пасля ўзнікла спрэчка. Ён абліў галаву пацярпелай лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпаліў.

Жанчына атрымала апёкі верхніх дыхальных пуцёў, галавы і рук.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкога цялеснага пашкоджання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?