На Форум прадпрымальнікаў, які адбудзецца 8 снежня ў Мінску, грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» запрасіла шэраг прадстаўнікоў дзяржавы.

У тым ліку запрошаны: Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства гандлю, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Дзяржстандарт, Савет міністраў, Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі.

«Будзем вельмі ўдзячныя за ўдзел у Форуме і магчымасць выслухаць прадпрымальнікаў з рэгіёнаў і сталіцы, а менавіта: што іх хвалюе сёння, як працуе ўлада на месцах, дзе і ў чым неабходна скарэктаваць дзяржаўную палітыку ў дачыненьні да малога бізнэсу, каб ён развіваўся і прыносіў карысць грамадству, якія нарматыўна-прававыя акты ўскладняюць бізнес і многае іншае. Асабліва цікавым абяцае стаць выступ Гомельскай вобласці, суседняй з Украінай і Расіяй, аб тым, з якімі праблемамі сёння сутыкнуўся бізнэс у дадзеным рэгіёне», - паведамляецца ў запрашэнні.

«Аднак, з папярэдняга досведу правядзення такіх мерапрыемстваў, можам сказаць, што толькі Міністэрства гандлю прымае ў іх ўдзел, астатнія ігнаруюць», — канстатуюць прадстаўнікі «Перспектывы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?