У рэдакцыю «Нашай Нівы» са сваёй праблемай звярнулася чытачка. Жанчына працуе ў мінскай паліклініцы №15, якая абслугоўвае тралейбусны парк №3 і аўтобусны парк №5.

Па словах чытачкі, паліклініка не можа выплаціць сваім супрацоўнікам заробак, бо транспартнікі яшчэ не пералічылі ёй грошы.

«Заробак меўся быць яшчэ ў пятніцу, але мы нічога не атрымалі, — паведаміла супрацоўніца паліклінікі. — І невядома, ці будзе нешта сёння. А як людзям жыць? У мяне, напрыклад, крэдыт, які трэба пагашаць. Але за якія грошы?»

У сваю чаргу бухгалтары аўтобуснага і тралейбуснага паркаў супакоілі, што грошы будуць. І «тралейбуснікі», і «аўтобуснікі» пэўныя сумы лекарам пералічылі. Але не ўсе.

«Часткова мы перавялі. Больш цяпер проста няма. Як з’явяцца на нашых рахунках яшчэ — адразу будзем накіроўваць іх у паліклініку», — паведаміла Вольга Базылева, галоўная бухгалтарка аўтобуснага парку №5.

Прыкладна тое ж самае адказалі і ў тралейбусным парку. Абодва прадпрыемствы патлумачылі затрымку няпростай фінансавай сітуацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?