Сусветна вядомыя выканаўцы цяжкіх хітоў раптам паказалі свой светлы бок.

Аўтары хэві-метал хітоў Dead Skin Mask, Reign In Blood і Angel of Death выратавалі маленькае бяздомнае кацяня і назвалі яго Джыпсі.

Акт міласэрнасці адбыўся пасля чарговага канцэрту амерыканскага гурту: хлопцы стаміліся ды вырашылі падсілкавацца ў мясцовым стэйк-бары.

Па дарозе адзін з удзельнікаў каманды ўбачыў на вуліцы бадзягу, які за даляр прадаваў кацянятка.

Жывёлінка замярзала, таму ён узяў яго з сабой у аўтобус і праспаў у абдымку з Джыпсі ўсю ноч, пакуль транспарт накіроўваўся да месца новага канцэрта.

Музыкам удалося высветліць, што каму-небудзь са знаёмых трэба кацянятка, так што жывёлінка ўжо мае добрых гаспадароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?