Фота РІА «Новості».

Фота РІА «Новості».

Паэт Яўген Еўтушэнка шпіталізаваны ў бальніцу ў Растове-на-Доне. Пра гэта паведаміла расійскае агенцтва ТАСС.

Суразмоўца агенцтва сказаў, што «Еўтушэнку аказваецца ўся неабходная дапамога».

У Растове-на-Доне паэт праводзіў творчы вечар «Жыццё як прыгода», які праходзіў у рамках міжнароднага праекта ЮНЕСКА «Культура без межаў».

З 1991 года Еўтушэнка стала жыве ў ЗША і выкладае ва ўніверсітэце Талсы (штат Алабама), выступае з лекцыямі аб рускай паэзіі і еўрапейскім кіно ў іншых амерыканскіх навучальных установах.

Еўтушэнка — аўтар знакамітых вершаў. Яго паэма «Брацкая ГЭС» (1965) пачыналася радком «Поэт в России больше, чем поэт», які стаў афарызмам.

У 2010 годзе ён цёпла падтрымаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку свайго сябра Уладзіміра Някляева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?