Як мінімум адзін невядомы ўзброены чалавек захапіў закладнікаў у кафэ аўстралійскага горада Сіднэй.

Прадстаўнік кампаніі Lindt, якая з'яўляецца ўладальнікам кафэ, кажа, што на момант захопу ў будынку знаходзіліся 10 работнкаў і 30 наведвальнікаў.

На кадрах, якія паказваюць па аўстралійскім тэлебачанні, бачныя прымамсі тры закладнікі, якія стаяць з паднятымі рукамі насупраць акна, а побач чорны сцяг з надпісам па-арабску.

Сцяг падобны на тыя, якія выкарыстоўваюць джыхадзісты з «Ісламскага дзяржавы».

Раён у цэнтры горада, дзе размяшчаецца кафэ Lindt, ачэплены паліцыяй.

07:50

Адзін работнік захопленага кафэ ў Сіднэі і двое наведвальнікаў здолелі збегчы з будынка.

Людзі збеглі праз бакавыя дзверы ўстановы. Пакуль незразумела, ці быў гэта ўцёкі, ці людзей адпусціў захопнік.

***

Паводле звестак карэспандэнта Аўстралійскай радыёвяшчальнай карпарацыі, да месца здарэння пад'ехала бранятэхніка сіл правапарадку. Таксама тэлеканал паведаміў са спасылкай на відавочцаў аб гуках стральбы, але пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Былі эвакуяваныя некаторыя вядомыя будынкі горада, у тым ліку Сіднэйскі оперны тэатр. Мясцовыя СМІ паведамілі, што паветраная прастора над цэнтральнай часткай горада была закрыта для палётаў.

Аўстралійскі прэм'ер-міністр Тоні Эбат заявіў, што сітуацыя выклікае «глыбокую занепакоенасць».

«Няхай аўстралійцы не сумняваюцца ў тым, што праваахоўныя органы і службы бяспекі добра падрыхтаваны і аснашчаны ўсім неабходным. Яны працуюць старанна і прафесійна», — сказаў ён. Эбат дадаў, што матывы захопнікаў невядомыя, але не выключыў палітычнага падтэксту.

Склікана нарада нацыянальнага камітэта бяспекі.

У верасні паліцыя арыштавала і прад'явіла абвінавачванні чалавеку, які пагражаў адсекчы галаву мінаку ў цэнтры Сіднэя. У панядзелак суд у Сіднэі прад'явіў абвінавачванне двум падазраваным у тэрарызме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?